Усе навіны

Арбітр Хацыдакіс, які ўдарыў локцем абаронцу «Ліверпуля» Робертсана, адхілены ад працы

10 красавіка 2023, 15:50

Лайнсмен Канстанцін Хацыдакіс, які ўдарыў локцем абаронцу «Ліверпуля» Эндзі Робертсана ў канцы матча 30-га тура АПЛ з «Арсеналам» (2:2), быў адхілены ад працы да завяршэння расследавання. Такое рашэнне прыняла інстанцыя, адказная за прызначэнне арбітраў у Англіі (Professional Game Match Officials Limited – PGMOL).

«PGMOL не будзе прызначаць Канстанціна Хацыдакіса, на матчы любых спаборніцтваў, якія яна абслугоўвае, пакуль Футбольная асацыяцыя расследуе інцыдэнт з удзелам памочніка арбітра і абаронцы «Ліверпуля» Эндру Робертсана на «Энфілдзе», – гаворыцца ў заяве.

Эпізод адбыўся пасля таго, як раз'юшаны гулец атакаваў галоўнага арбітра Пола Цірні ў канцы першага тайма. Пасля гульні было аб'яўлена пра правядзенне расследавання.