Усе навіны

Педры і дэ Ёнг могуць паспець аднавіцца да матчу з «Атлетыка»

12 красавіка 2023, 12:16

Паўабаронцы «Барселоны» Фрэнкі дэ Ёнг і Педры дакладна прапусцяць матч 29-га тура чэмпіянату Іспаніі супраць «Хетафе», паведамляе AS.

Бягучы план заключаецца ў тым, каб футбалісты паспелі поўнасцю аднавіцца да матчу супраць «Атлетыка», які адбудзецца 23 красавіка.

20-гадовы іспанец атрымаў траўму 17 сакавіка, 25-гадовы галандзец – тыднем пазней.

Каталонскі клуб зараз лідзіруе ў чэмпіянаце, апярэджваючы «Рэал» на 13 ачкоў і «Атлетыка» на 15.

Гульня з «Хетафе» адбудзецца ў нядзелю, 16 красавіка, у 17.15.