Усе навіны

Трэнер «Іслачы» Кірэнкін: «Рана ці позна «Белшына» заб'е. Не бывае такога, каб у чэмпіянаце каманда не забіла мяч»

14 красавіка 2023, 17:54

Трэнер «Іслачы» Раман Кірэнкін падзяліўся меркаваннем аб ходзе гульні супраць «Белшыны». Пасля першага тайма «ваўкі» вядуць з лікам 1:0.

– Здаецца, усё ідзе па плане. Толькі канцовачка прыціснуліся.

– Што тычыцца гульні, так. Пазіцыйнага футбола не так шмат. Шмат барацьбы, закідаў. «Белшынa» абараняецца сярэднім блокам. Ёсць моманты. Нядрэнна кантралявалі гульню. Але ў апошнія хвілін дзесяць першага тайма крыху выпусцілі ніткі гульні.

– «Белшына» пакуль не можа пахваліцца забітымі мячамі. Расслабляцца не варта, мяркуючы па ўсім.

– Гуляюцца 90 хвілін хвілін, плюс дабаўленае. Рана ці позна «Белшынa» заб'е. Не бывае такога, каб у чэмпіянаце каманда не забіла мяч.

– У вас ёсць прынц, які, мяркуючы па ўсім, хоча стаць каралём.

– Пакуль ён прынц. Караля трэба каранаваць, для пачатку трэба, каб ён лепшым бамбардзірам стаў. Потым ужо трэба ўздымаць пытанне пра караля, – сказаў Кірэнкін у эфіры тэлеканала «Беларусь 5».