Усе навіны
Відэа

Кендыш вызначыўся асістам у матчы Д1 Літвы. «Жальгірыс» беларуса абыграў «Джугас»

23 красавіка 2023, 16:31

23 красавіка прайшоў матч 10-га тура Д1 Літвы, у якім «Жальгірыс», за які выступае Юрый Кендыш, абыграў «Джугас» з лікам 2:0.

На рахунку беларускага паўабаронцы дзейсная перадача на Марка Мілічкавіча, які на 90+3 хвіліне забіў другі мяч сталічнай каманды.

Кендыш правёў 4 матчы за «Жальгірыс», у якіх зарабіў 1+2 па сістэме «гол+пас».

На гэты момант сталічны клуб займае 3-е месца ў табліцы чэмпіянату Літвы з 20 баламі. «Панявежыс», які ідзе першым, апярэджвае «Жальгірыс» на 3 балы.