Усе навіны

У снежні пад Бахмутам знік экс-гулец маладзёжкі данецкага «Шахцёра» Кастэнка

25 красавіка 2023, 12:49

У снежні пад Бахмутам знік былы нападаючы моладзевых складаў данецкага «Шахцёра», вінніцкай «Нівы» і «Чайкі» Міхаіл Кастэнка, пра гэта паведаміла сям’я футбаліста.

Да 15 гадоў гулец выступаў за акадэміі кіеўскіх «Арсенала» і «Дынама», з 2012-га па 2016 год быў футбалістам «Шахцёра», гуляў за розныя моладзевыя і дублюючыя склады, аддаваўся ў арэнду «Аляксандрыі» U-19.

У жніўні 2016 года на правах свабоднага агента перайшоў у вінніцкую «Ніву», затым выступаў за «Чайку» і аматарскія «Джуніёрс» Шпіцькі і «Палессе» Стаўкі.

У складзе апошніх станавіўся лепшым бамбардзірам Кубка Жытармірскай вобласці 2021, адзначыўшыся 7 галамі.

На рахунку гульца 1 матч у Кубку Украіны (за «Ніву» супраць «Мікалаева» (0:2) у 1/16 фіналу ў сезоне 2016/17) і 2 матчы за маладзёжную зборную Украіны U-16 у 2012 годзе.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.