Усе навіны

Леві чакае, што атрымае ад «Чэлсі» прапанову па Кейне

28 красавіка 2023, 19:00

Прэзідэнт «Тотэнхэма» Дэніэл Леві чакае, што ўлетку атрымае прапанову ад «Чэлсі» па магчымым трансферы нападаючага Хары Кейна. Пра гэта паведамляе TalkSport.

Лонданцы знаходзяцца ў пошуках форварда, а прызначэнне Маўрысіа Пачэціна яшчэ бліжэй падштурхне клуб да кандыдатуры Кейна – аргенцінец у свой час працаваў з 29-гадовым футбалістам у складзе «шпор». Хары згуляў пад яго кіраўніцтвам 242 матчы.

Леві пры гэтым не мае намеру прадаваць капітана каманды ні ў адзін з клубаў АПЛ.

Дзеючы кантракт форварда разлічаны да лета 2024 года.

У бягучым сезоне на рахунку Кейна 26 галоў і 5 асістаў у 44 матчах, статыстыка – тут.