Усе навіны

Андрэй Шаўчэнка пра сустрэчы з вайскоўцамі: «Гэта адзін з самых цяжкіх момантаў, калі едзеш у гэтыя лякарні»

29 красавіка 2023, 13:22

Былы футбаліст і галоўны трэнер зборнай Украіны Андрэй Шаўчэнка расказаў пра візіты да вайскоўцаў.

«Я проста хачу даць увагу маладым вайскоўцам. Я прыходжу, дзякую ім за службу, за абарону Украіны. Гэта адзін з самых цяжкіх момантаў, калі едзеш у гэтыя бальніцы, але сказаць ім дзякуй ад усіх нас – гэта прыемныя адчуванні.

Я памятаю, як я засынаў у ноч на 24 лютага. Я быў вельмі ўсхваляваны, аднак да гэтага часу верыў, што ўсё будзе добра, таму што немагчыма пачаць вайну без прычыны. Тады мы верылі, што Расія не будзе атакаваць Украіну.

Аднак я не адчуваў спакою. Я пакінуў тэлефон побач са мной, таму што я быў у Лондане, а мама – у Кіеве », – сказаў Шаўчэнка.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.