Усе навіны

Алемані не разумее, як «Барселона» збіраецца падпісаць Месі, калі клуб не можа зарэгістраваць іншых гульцоў

3 траўня 2023, 17:24

Дырэктар па футболе «Барселоны» Матэу Алемані не разумее, як вышэйшае кіраўніцтва клуба збіраецца падпісаць Ліянэля Месі, паведамляе Тоні Хуанмарці.

Акрамя таго, што каталонцам трэба зарэгістраваць новыя кантракты такіх гульцоў як Гаві і Арауха, клуб таксама павінен скараціць свае выдаткі на 200 млн еўра.

Таксама крыніца адзначае, што Алемані не падтрымліваў ідэю вяртання 35-гадовага аргенцінца, раней у яго былі не самыя добрыя адносіны з асяроддзем гульца.