Усе навіны

Давід Сільва падоўжыў кантракт з «Рэалам Сасьедадам»

4 траўня 2023, 21:42

«Рэал Сасьедад» абвясціў аб заключэнні новай дамовы з хаўбекам Давідам Сільвай.

Кантракт быў падпісаны да лета 2024 года.

Сільва стаў гульцом «Сасьедада» летам 2020 года. За гэты час правёў 91 матч, забіў 6 галоў і зрабіў 18 асістаў.

«Сасьедад» знаходзіцца на 4-й пазіцыі ў Ла Лізе.