Усе навіны

Васькоў пра вайну ва Украіне: «Жонка – з Адэсы, там – сваякі, мама. Першы час было шмат перажыванняў, слёз»

5 траўня 2023, 09:52

Паўабаронца польскага «Стылона» (Д4) Арцём Васькоў у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» распавёў пра сваіх сваякоў ва Украіне.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

–Наколькі ведаю, ваша жонка ўкраінка?

– Так, яна з Адэсы, але з 2010 года жыла ў Беларусі. У Адэсе засталіся сваякі, маці там жыве.

– Як перажывае ваша сямʼя вайну ва Украіне?

– Вельмі цяжка. Першы час было шмат перажыванняў, слёз, усё ж жонка турбавалася за родных. Мы не раз клікалі маці, прапаноўвалі ёй пераехаць з Украіны. Але яна не хоча, увесь час адмаўляецца…

Калі вайна толькі пачалася, мы ўсё знаходзіліся ў пастаянным шоку. Жонка была на тэлефоне, тэлефанавала родным. Мы ўвогуле не маглі паверыць, што ўсё гэта адбываецца, цяжка прыняць і ўсвядоміць, што такое магчыма. Ды любы нармальны чалавек не мог уявіць такое развіццё падзей, але бачыце, як здарылася, – сказаў Васькоў.