Усе навіны

Паседжанне па справе «Шахцёра» пройдзе 10 траўня (football.by)

5 траўня 2023, 14:50
2

На паседжаннях камітэта праводзілася падрыхтоўчая праца для вынясення канчатковага вердыктупа справе «Шахцёра». 4 траўня «Прэсбол» паведамляў, што выніковае паседжанне адбудзецца 8 траўня. 

Па інфармацыі football.by, паседжанне адбудзецца 10 траўня.

Нагадаем, кантрольна-дысцыплінарны камітэт АБФФ правёў ужо некалькі пасяджэнняў па пытанні санкцый да «Шахцёра». Адразу два чалавекі з клуба знаходзяцца пад следствам: дырэктар Аляксандр Марчанка за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі – пагражае тэрмін ад трох да дзесяці гадоў, спартыўны дырэктар Уладзімір Нідэргаус за дагаворныя матчы. 

Таксма ў справе пра дамоўныя матчы ёсць мінімум шэсць эпізодаў. Частка з іх звязана са стымуляваннем, якое крымінальна не караецца.

Нападаючы «Белшыны» Дзмітрый Гомза, верагодна, павінен быў атрымаць $20 тыс., каб клуб прайграў «Шахцёру» ў 30-м туры мінулага сезона. Пакаранне таксама пагражае «Энергетыку-БДУ».

Акрамя таго, генеральны спонсар «Шахцёра» «Беларуськалій» можа ўрэзаць фінансаванне клуба з-за неабходнасці эканоміі на фоне санкцый у дачыненні да прадпрыемства.