Усе навіны

Савіцкі ўстанавіў асабісты рэкорд вызначыўшыся ў 5-м матчы ЧБ запар

6 траўня 2023, 15:08

Паўабаронца «Нёмана» Павел Савіцкі забіў другі мяч у вароты брэсцкага «Дынама» ў 7-м туры чэмпіянату Беларусі.

Для паўабаронцы гэты гол стаў 5-м запар у сёлетнім розыгрышы вышэйшай лігі.

У папярэдніх турах Савіцкі пабіваў вароты «Гомеля», «Энергетыка»-БДУ, «Мінска» і мінскага «Дынама».

Адзначым, што паўабаронца выйшаў на першае месца па колькасці ўдзелу ў «Заходнім дэрбі» – 23 матчы. Па гэтым паказчыку Савіцкі апярэдзіў цяперашняга спартыўнага дырэктара «Нёмана» Дзмітрыя Каваленка і Алега Кавалюка (па 22 у кожнага).