Усе навіны

Піке – на пытанне, што адбудзецца, калі ён папросіць «Барселону» пра кампенсацыю: «Заплацяць грашыма з «Манаполіі»

6 траўня 2023, 17:43

Былы гулец «Барселоны» Жэрар Піке заявіў, што каталонцы не павінны яму грошай.

– Колькі грошай табе павінна «Барселона»?

– Нуль. Не, сапраўды ўсё добра. Я сышоў і адмовіўся ад таго, што засталося.

– Што будзе, калі ты папросіш іх заплаціць гэтыя грошы?

– Думаю, заплацяць грашыма з «Манаполіі». Дадуць вуліцу Бермудэс з «Манаполіі», – сказаў Піке ў эфіры Twitch.

Піке пакінуў «Барселону» ў лістападзе 2022 года і абвясціў пра завяршэнні кар'еры.