Усе навіны

Франчэска Ачэрбі: «Забілі «Мілану» двойчы – але яны могуць зрабіць тое самае ў наступны раз»

11 траўня 2023, 09:22

Абаронца «Інтэра» Франчэска Ачэрбі пракаментаваў перамогу над «Міланам» (2:0) у ЛЧ.

«Мы не вельмі добра распачалі другі тайм, маглі прапусціць гол. Трэба будзе звярнуць увагу на гэта ў матчы ў адказ. Забілі «Мілану» двойчы – але яны могуць зрабіць тое ж самае ў наступны раз.

Вяртанне Леау надасць сілы «Мілану», таму што гэта іх найлепшы гулец», – сказаў Ачэрбі для Sky Sport Italia.

Другі матч адбудзецца 16 траўня.