Усе навіны

Галоўны трэнер «Белшыны» Рыбак: «Не магу зразумець, за што нас пакаралі. Ніякіх гульняў мы не здавалі»

11 траўня 2023, 15:40
2

Галоўны трэнер «Белшыны» Альберт Рыбак пракаментаваў рашэнне КДК АБФФ па справе аб арганізацыі дагаворных матчаў.

– Не магу зразумець, за што нас пакаралі. Сур'ёзна вам кажу. Мы ніякіх гульняў не здавалі. Калі Гомза і быў датычны да нейкай дамовы, то ўсе астатнія футбалісты гулялі сумленна. Трэнеры рабілі сваю працу. Ніякіх падвохаў. З мінскім «Дынама» мы таксама сумленна гулялі.

– Вы не ведалі, што матч з «Шахцёрам» насіў дамоўны характар? Роўна як не ведалі і пра выпадкі стымулявання?

– Скажыце, калі б мы ведалі, пакінулі б Гомзу ў камандзе? Паставілі б яго на кубкавы матч з «Гомелем»? Ніхто не ведаў, што ён з некім сустракаўся. Пасля ўжо ўсё ўсплыло.

Чаму так караюць гульцоў? Як хлопцы аддадуць гэтыя грошы? Давайце будзем сумленныя, падыдзем да пытання па-мужчынску. Яны і так за капейкі гуляюць.

Прыклад: брамнік згуляў з «Дынама» «на нуль», а яго пакаралі. Вы лічыце: гэта правільна? Ня ведаю, чаму такія штрафы.

– Якая будучыня клуба? Ці адбыўся нейкі сход?

– Сходу пакуль не было. Зараз вось гульцы ўбачылі [навіны] і не зразумелі. Некаторыя нават не ведаюць, што сказаць. Ні ў кога няма тлумачэнняў. Калі б былі вінаватыя – калі ласка. Але гульні мы не здавалі. Да матчу з «Шахцёрам» рыхтаваліся як звычайна, – сказаў Рыбак.