Усе навіны

Хаві пра перамогу ў Ла Лізе: «Святкаваць – гэта нармальна, але я разумею, што мы не дома»

15 траўня 2023, 10:15

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві пракаментаваў чэмпіёнства ў Ла Лізе, якое каманда заваявала пасля перамогі над «Эспаньёлам» (4:2).

«Адчуванні неверагодныя, мы прарабілі выдатную працу, якая пачалася яшчэ ў ліпені. 9 месяцаў мы ішлі да нашай мэты і шмат чым ахвяравалі. Клуб і заўзятары заслужылі гэта.

Незвычайна выйграць Ла Лігу ў дэрбі. Святкаваць - гэта нармальна, але я разумею, што мы не дома, таму нельга праяўляць непавагу. Усведамляю, што стрымацца складана, але сказаў хлопцам, што лепшае рашэнне – гэта сысці з поля (гаворка ідзе пра інцыдэнт з заўзятарамі «Эспаньёла», якія выбеглі з трыбун – Tribuna.com).

Гэта перамога забяспечвае нашаму праекту бяспеку. Мы добра гулялі ў некаторых матчах і паказалі, што мы сапраўдная каманда. Хочам выйграць усе астатнія чатыры матчы, хоць ужо і дасягнулі сваёй мэты», – сказаў Хаві.