Усе навіны
Вiдэа

Мікалай Хадасевіч: «Пацешна, калі ніхто ў «Белшыне» не ведаў пра тое, што трэба здаваць гульню. Яны проста прайгралі «Шахцёру», а Гомза зарабіў»

15 траўня 2023, 11:51

Журналіст Мікалай Хадасевіч падзяліўся меркаваннем наконт справы «Шахцёра».

– Калі адбываецца нейкі бруд у беларускім футболе, тут менш за ўсё трэба крыўлянне, менш трэба пагладжвання па галаве. Аб тым, што былі акалічнасці. Аб тым, што было, што не было.

Усё гэта трэба выпальваць, тым больш што гэта доўжыцца на працягу апошніх шасці гадоў. Я разумею, што выпальваецца далёка, напэўна, не ўсё. Можа, нават выпальваецца выбарачна.

«Шахцёр» прыбівае, і нават, калі ёсць час для апеляцыі зараз абсалютна ва ўсіх, прыбівае так, што «Шахцёр» не адмажацца ніяк. Гэта разборкі, тут дакладна далі зразумець.

У адносінах да «Энергетыка» нам не да канца распавялі. Мы гэтага проста ведаць не можам. У чым правініўся Анатоль Іванавіч Юрэвіч? Можна яго бараніць, можна не бараніць. Я дастаткова спакойна стаўлюся толькі таму, што не ведаю, што ён зрабіў. І нам пра гэта не гавораць. І мы не ведаем, што ён зрабіў. Вось гэтыя пяць гадоў [дыскваліфікацыі] яны выглядаюць, ну завошта? І чаму ён разам з ягоным памочнікам, начальнікам каманды, і чаму ніхто з футбалістаў, як гэта, дапусцім, у «Белшыне»?

Вось Альберт Рыбак, галоўны трэнер, ужо экс-галоўны трэнер «Белшыны», выйшаў і сказаў, што мы не здавалі ніякі матч.

Малюецца гумарная карціна. Вось дапусцім Гомза, які фігуруе як чалавек, які ўзяў 20 тысяч долараў. І ўсе астатнія ніякай матчы не здавалі. Гулялі супраць мінскага «Дынама», атрымалі ўзнагароду як стымуляванне трэцяй краіны. Трэба было ад гэтых грошай адмовіцца, але гэтае пытанне ўжо да кіраўнікоў. Павінны былі гульцоў папярэдзіць. Дапусцім, калі браць матч апошняга тура, дзе Гомза нібы ўзяў 20 тысяч долараў і такім чынам «Белшына» прайграла салігорскаму «Шахцёру». Мне падаецца, смешна, што калі ніхто іншы ў складзе «Белшыны» не ведаў пра тое, што трэба здаваць. Яны проста прайгралі, а Гомза проста зарабіў.

Каманда-чэмпіён мусіць абыгрываць такі склад, як «Белшына», такую каманду, як «Белшына», калі размова ідзе пра чэмпіёнства. І гэта, вядома, выглядае забаўна, - сказаў Хадасевіч.