Усе навіны

Франчэска Ачэрбі: «Калі мы думаем, што хаця б на 1% ужо ў фінале, то робім велізарную памылку»

16 траўня 2023, 10:41

Цэнтральны абаронца «Інтэра» Франчэска Ачэрбі распавёў пра настрой на матч у адказ паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Мілана».

«Калі мы не выйдзем у фінал, дык гэта будзе лайновы сезон. Адной гульні дастаткова, каб ператварыць год у правал. На даны момант мы праводзім вельмі добры сезон. Калі мы думаем, што хаця б на 1% ужо ў фінале, то робім вялікую памылку», – сказаў Ачэрбі.

У першым матчы «Інтэр» перамог з лікам 2:0 дзякуючы галам Эдзіна Джэка і Генрыха Мхітарана.