Усе навіны

Гомза і іншыя фігуранты справы «Шахцёра» цалкам прызналі віну і раскаяліся («СБ»)

19 траўня 2023, 09:48

Як паведамляе «СБ» са спасылкай на намесніка начальніка аддзела ГУБАЗіК рэжыму Лукашэнкі Міхаіла Мяховіча, усе фігуранты справы «Шахцёра» прызналі сваю віну і раскаяліся.

«Перад апошнім турам мінулага чэмпіянату [у «Шахцёры»] максімальна перастрахаваліся і здзейснілі подкуп удзельнікаў спаборніцтваў. У прыватнасці – гульца «Белшыны» Дзмітрыя Гомзы. Калі казаць аб стымуляванні, то фігуравалі сумы ў 10 тысяч долараў альбо 10 тысяч еўра. У подкупе – у два разы вышэй», – перадае словы Меховіча «СБ».

«Кар'ера Гомзы хілілася да завяршэння, і ён, як сцвярджае, па дурасці вырашыў крыху зарабіць. Падчас расследаванняў футбаліст (як і іншыя фігуранты) сваю віну прызнаў цалкам, раскаяўся і аказваў следству [Лукашэнку] садзейнічанне», – таксама гаворыцца ў матэрыяле.

Нагадаем, КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.