Усе навіны

Хаві: «Субімендзі – надзвычайны апорнік, ён гуляе ў футбол, які нам падабаецца ў «Барселоне»

19 траўня 2023, 21:28

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві хвалебна адазваўся пра паўабаронцу «Рэал Сасьедад» Марціна Субімендзі, якім цікавіцца клуб.

«На маю думку, Субімендзі – надзвычайны апорнік, топавы гулец. Ён добра разумее гульню, дамінуе з мячом і без яго.

Субімендзі гуляе ў футбол, які нам падабаецца ў «Барселоне», гэта наш стыль», – сказаў Хаві.

Улетку «Барсу» пакіне Серхіа Бускетс.

Дзеючы кантракт Субімендзі з «Рэал Сасьедадам» разлічаны да 2027 года, яго статыстыка – тут.