Усе навіны

Нікіфарэнка пра 0:1 з «Энергетыкам-БДУ»: «Хочацца папрасіць прабачэння ў заўзятараў брэсцкага «Дынама», але прабачэнні ўсіх дасталі»

27 траўня, 22:09

Трэнер брэсцкага «Дынама» Сяргей Нікіфарэнка пракаментаваў паражэнне ад «Энергетыка-БДУ» з лікам 0:1.

– Казаць асабліва няма чаго. Калі шчыра, няма тлумачэння таму, што адбылося. І нават нешта казаць ці апраўдвацца няма сэнсу. Хочацца проста папрасіць прабачэння ў балельшчыкаў, якія вераць у каманду, але, напэўна, гэтыя прабачэнні, мякка кажучы, усіх дасталі. У кожнай гульні ў нас недазваляльныя памылкі, якія прыводзяць да адмоўнага выніку. Што тут сказаць? Няма сэнсу апраўдвацца.

– Чаму замянілі Тыманюка пасля першага тайма?

– Ён вісеў на жоўтай картцы, так што наступную гульню будзе прапускаць. Плюс далі магчымасць Вову Шчэрбу адчуць пазіцыю і не дапусціць, каб было выдаленне ў сувязі з другой жоўтай карткай.

– У Тыманюка ў сямі матчах шэсць жоўтых картак і другі пропуск матчу з-за дыскваліфікацыі. Што з ім адбываецца?

– Тое ж, што і з усімі. Усе памыляюцца на роўным месцы, атрымліваюць жоўтыя карткі, не кажучы ўжо пра галы. Хтосьці махае, хтосьці не пападае, хтосьці няправільна чытае сітуацыю. У абароне поўны хаос. Мусіць, гэта ўсё ж такі ўзровень майстэрства футбалістаў.

– Чаму так і не атрымалася рэалізаваць большасць?

– Складана ацаніць. Можа, рана паверылі, хаця я ў гэта не веру. Сёння пасля выдалення была адна каманда, якая цярпела, чакала і хацела. З нашага боку гэтага не было.

– Цепянкоў упершыню ў сезоне выйшаў у стартавым складзе. У мінулым годзе гэта быў асноўны гулец. Чаму зараз у яго так мала гульнявой практыкі?

– Раз ён сёння ў стартавым складзе, значыць, папярэдні тыдзень араў на трэніроўках і даказаў, што хоча гуляць. Мы шмат дамагаемся, каб маладыя імкнуліся і больш рухаліся на трэніроўках, чым дасведчаныя гульцы. У гэтым плане Кірыл добра адпрацаваў тыдзень. Як будзе далей – паглядзім. Ізноў-ткі, увод Бурака, Цепенкова і іншых маладых рабят – гэта збольшага на далягляд, але трэба разумець, што шматлікія гульцы ў нас цяпер траўміраваныя. Як бачыце, пакуль што цяжка з маладымі дабівацца станоўчага выніку, – сказаў Нікіфарэнка.