Усе навіны

Лекары – пра стан здароўя Серхіа Рыка: «Ёсць прыкметы, якія абнадзейваюць, але мы павінны заставацца вельмі асцярожнымі»

8 чэрвеня, 19:41

Брамнік «ПСЖ» Серхіа Рыка, які ўпаў з каня, пасля чаго той ударыў яго капытом у шыю, пачынае адчуваць сябе лепш, хоць яго стан застаецца цяжкім, інфармуе L'Équipe.

Медыкі паступова памяншаюць дазоўку заспакаяльных прэпаратаў, каб паглядзець на рэакцыю арганізма іспанца.

«Ёсць абнадзейлівыя прыкметы, але мы павінны заставацца вельмі асцярожнымі», – пракаментаваў стан галкіпера адзін з работнікаў севільскай бальніцы, дзе знаходзіцца Рыка.