Усе навіны

Гулец «Івацэвічаў» Ачы-Кан: «У Нігерыі U-17 канкураваў з Асімхенам з «Напалі»

9 чэрвеня, 00:09

Футбаліст «Івацэвічаў» (Д3) Антоніа Ачы-Кан распавёў, што ў юнацкай зборнай Нігерыі змагаўся за пазіцыю з Віктарам Асімхенам, які зараз гуляе ў «Напалі».

– Да пераезду ў Беларусь дзе ты гуляў у Нігерыі?

– Займаюся футболам з васьмі гадоў, нават быў у нацыянальнай камандзе U-17 у 2015 годзе і змагаўся за атакавалую пазіцыю ў зборнай з адным з лепшых на сёння нападаючых Італіі і свету Віктарам Асімхенам, які гуляе за «Напалі», – сказаў Ачы-Кан .