Усе навіны

У Гродне праз «суд» прызначаць ліквідатара для «Ашмян»

13 чэрвеня, 09:01

23 чэрвеня ў Гарадзенскім абласным «судзе» пройдзе паседжанне пра прымус да прызначэння ліквідатара «Ашмян»..

Пазоўнікам выступае рэжымная інспекцыя міністэрства па падатках і зборах Лукашэнкі смаргонскага выканкама. Суддзя – Юрый Карэцкі. У справе фігуруюць пяць адказчыкаў: Максім Матукевіч, Валеры Кірдзік, Яўген Жылінскі, Аляксандр Таранцей, Алег Швабовіч.

«Ашмяны» знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі з лістапада 2021 года па рашэнні Гродзенскага абласнога «суда».