Усе навіны

«Арсенал» блізкі да ўзгаднення кошту на Райса больш за 100 млн фунтаў з бонусамі, клуб упэўнены ў трансферы

13 чэрвеня, 10:47

«Арсенал» блізкі да ўзгаднення цаны на паўабаронцу «Вест Хэма» Дэклана Райса, сведчыць The Guardian.

У выпадку трансферу лонданцы заплацяць больш за 100 мільёнаў фунтаў, калі будуць выкананы ўсе бонусы ў дамове. Афіцыйную прапанову «кананіры» пакуль не дасылалі, аднак перамовы праходзяць станоўча – у клуба ёсць упэўненасць, што здзелка можа быць завершана ў бліжэйшы час.

«Вест Хэм» змірыўся з тым, што летам павінен адпусціць 24-гадовага ангельца.

«Арсенал» апярэджвае іншых прэтэндэнтаў на хаўбека – «Баварыю», «Чэлсі», «Ньюкасл» і «Манчэстэр Юнайтэд».

Ініцыятарам падпісання Райса з’яўляецца галоўны трэнер Мікель Артэта, ён лічыць, што наяўнасць Дэклана дапаможа зноў пазмагацца за тытул АПЛ. Самому гульцу таксама падабаецца футбольнае бачанне іспанца.

«Арсенал» таксама разглядае варыянт з афіцыйным запытам па Майсесе Кайседа з «Брайтана».

«Вест Хэм» на замену Райсу можа набыць Эдсана Альварэса («Аякс»), Жаау Пальінью («Фулхэм») або Джэймса Уорд-Праўза («Саўтгемптан»).