Усе навіны

Хвалько працягне кантракт з «Кяпязам» (azerisport.com)

14 чэрвеня, 20:35

Беларускі абаронца «Кяпяза» Ягор Хвалько, верагодна, працягне кантракт з клубам. Як паведамляе azerisport.com, новы галоўны трэнер каманды Азер Мамедаў мае намер утрымаць у складзе некаторых легіянераў. Сярод іх і беларус.

Па дадзеных крыніцы, клуб дамовіўся з Хвалько пра падаўжэнне кантракту на яшчэ адзін сезон.

У мінулым сезоне футбаліст правёў 27 матчаў, забіў два мячы.