Усе навіны

Новага трансфернага бана ў «Дняпра» не будзе (football.by)

15 чэрвеня, 19:31

«Дняпро» (Д2) пазбегне новага трансфернага бана. Пра гэта паведамляе football.by.

Папярэдні заканчваецца 9 ліпеня.

Па звестках football.by, літоўская федэрацыя футбола спрабавала атрымаць кампенсацыю за маладога футбаліста Сігітаса Альберкіса, які выступаў за магілёўскі клуб у 2017 годзе. Аднак для яе і бана ніякіх падстаў не аказалася. Гэта было зацверджана дысцыплінарным камітэтам УЕФА, які вынес адпаведнае і канчатковае рашэнне на мінулым тыдні.