Усе навіны

Мальцаў пра зборную Беларусі: «Бачыш незадаволены твар Кандрацьева і разумееш, што каманда будзе зноў пакутаваць»

16 чэрвеня, 15:03

Экс-гулец маладзёжнай зборнай Беларусі Ігар Мальцаў у інтэрв'ю «Зеркалу» падзяліўся меркаваннем пра зборную Беларусі, якую ўзначальвае Георгій Кандрацьеў.

«Сёння наш футбол аказаўся на дне. Сістэма прагніла. Раней, напрыклад, складана было ўявіць, што пры такой колькасці паразаў галоўны трэнер зборнай працягне працу. Пры [Берндзе] Штангэ быў усплёск, пазітыў ва ўсіх сэнсах. А сёння бачыш незадаволены твар [Георгія] Кандрацьева і разумееш, што каманда будзе зноў мучыцца», – сказаў Мальцаў.