Усе навіны

Сын прызёра ЧБ Карцава ўключаны ў склад Ізраіля на ЧЕ U-21

17 чэрвеня, 15:15

Эдэн Карцаў уключаны ў склад маладзёжнай зборнай Ізраіля на чэмпіянат Еўропы U-21.

Нагадаем, Карцаў – сын былога беларускага футбаліста Вадзіма Карцава, які ў складзе «Віцебска» (пад назвамі КІМ і «Дзвіна») браў бронзавыя і двойчы сярэбраныя медалі чэмпіянату Беларусі.

Чэмпіянат Еўропы U-21 пройдзе ў Грузіі і Румыніі з 21 чэрвеня да 8 ліпеня. Зборная Ізраіля на групавым этапе згуляе з Германіяй (22.06), Англіяй (25.06) і Чэхіяй (28.06). Усе гэтыя матчы пройдуць у грузінскім Кутаісі.