Усе навіны

Жукоўскі, Пасевіч, Курганскі і Ляшко з чорнага спісу «Мінспорту» згулялі ў спарынгу «Нёмана» са «Смаргонню»

17 чэрвеня, 16:53
4

Футбалісты «Нёмана», якія трапілі ў чорны спіс Міністэрства спорту Лукашэнкі, Валеры Жукоўскі, Раман Пасевіч і Яўген Ляшко прымаюць удзел у таварыскім матчы гродзенцаў са «Смаргонню» (3:3).

Адзначым, што ў стартавым складзе «Нёмана» выйшлі Жукоўскі і Пасевіч. Абодва рэалізавалі пенальці для сваёй каманды.

Ляшко і Курганскі выйшлі на поле пасля перапынку.

Нагадаем, што Жукоўскі, Ляшко, Пасевіч і брамнік Сяргей Курганскі знаходзяцца ў чорным спісе «Мінспорту». Яны не выступаюць за клуб з пачатку сакавіка 2023 года, калі іх забаранілі заяўляць на 1/4 фіналу Кубка Беларусі.