Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «У 2020-м годзе медалі «Нёмана» забрала федэрацыя. У мяне ёсць запісы»

18 чэрвеня, 21:30

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч узгадаў сезон-2020, калі каманда змагалася за медалі чэмпіянату Беларусі.

Тады каманда з Гродна заняла пятае месца.

– У які момант вы скажаце, што ўсё выканалі ў камандзе і абавязак, які быў перад клубам і горадам, вернуты?

– Пасля заканчэння чэмпіянату. Вы ведаеце, у 2020-м годзе нашы медалі забрала федэрацыя.

Нам за тры метры да штрафной паставілі пенальці са «Славіяй». Акрамя таго выдалілі Лёшу Лягчыліна.

Нам проста не далі быць у тройцы, але пра гэта ніхто не казаў. Нам судзілі не парушэнні.

Я гэта выводзіў на больш высокі ўзровень. У мяне ёсць запісы, паказваў [рэжымнаму] губернатару, размаўляў з [так званым] міністрам спорту.

Ну вы народ не дзівіце, значыць «Нёман» там не патрэбен быў. Пра гэта ніхто не сказаў. Усё добра, федэрацыя працуе добра, і ўсё ў гэтым родзе.

Толькі Гродна забіваюць, а так усё працуе добра. Я гавару аб'ектыўныя рэчы. Калі ёсць парушэнне, трэба свістаць. Але ніхто не сказаў, было гэта да лініі ці пасьля.

Цяпер наш Шымусік паставіў пенальці, потым адмяніў, выдаліў Леху Лягчыліна... У федэрацыі кажуць, паставім яму двойку, а ён судзіць наступны матч. Пра што тут можна казаць? Мы выходзім на кожны матч, наладжваемся і гуляем. Што з гэтага выйдзе, пакажа канец чэмпіянату, – сказаў Кавалевіч.