Усе навіны

Ды Марыя можа вярнуцца ў «Бенфіку»

19 чэрвеня, 15:45

Аргентынскі вінгер Анхель Ды Марыя, які мінулы сезон адыграў за «Ювентус», можа перайсці ў «Бенфіку», паведамляе А Воla.

Паводле інфармацыі крыніцы, лісабонцы хацелі б вярнуць Дзі Марыю, якога ў 2010 годзе прадалі ў «Рэал».

Сям’я аргентынца добра сябе адчувала ў Лісабоне, што можа спрыяць заключэнню пагаднення аб супрацоўніцтве паміж бакамі, нават нягледзячы на цікавасць і прапанову з боку «Інтэра Маямі».

У мінулым сезоне 35-гадовы вінгер забіў 8 галоў і аддаў 7 асістаў у 40 матчах.