Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Нічога хвалюючага ў ЛК не будзе. Прадстаўляем не толькі «Тарпеда-БелАЗ», але і Беларусь, гэта адказна»

21 чэрвеня, 16:05

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся чаканнямі ад матчу другога раунда кваліфікацыі Лігі канферэнцый, дзе жодзінцы згуляюць з кіпрскім АЕК.

– Гэта будзе ваш першы еўракубкавы матч у якасці галоўнага трэнера. Якія адчуванні?

– Ведаеце, калі ў футбольным клубе БАТЭ працаваў асістэнтам Аляксея Багі, мы пабачылі шмат вялікіх матчаў. Таму нічога хвалюючага не будзе. Наша задача – добра падрыхтавацца і прайсці суперніка.

– Колькі будзе часу ў каманды на мэтанакіраваную падрыхтоўку да АЕКу?

– Тры тыдні будзе. Абавязкова пастараемся знайсці добры спарынг за тыдзень. А так: завершым першы круг, крышку адпачнём і пачнём інтэнсіўную працу мэтанакіравана да еўракубкаў. Таму што ўсе цудоўна разумеюць, што мы прадстаўляем не толькі клуб, але і нашу краіну на міжнароднай арэне. Гэта адказна. Паспрабуем усё зрабіць, каб прайсці ў наступны раунд, – сказаў Молаш.