Усе навіны

Себальас падпіша новы кантракт з «Рэалам» да 2027 года

21 чэрвеня, 17:20

Паўабаронца «Рэала» Дані Себальас прыняў апошнюю кантрактную прапанову клуба, паведамляе Мельхар Руіс.

26-гадовы іспанец падпіша новае пагадненне да лета 2027 года. Зарабляць ён будзе крыху больш, чым цяпер (3,5 млн еўра).

«Рэал» набыў гульца ў «Беціса» летам 2017-га за 17 млн еўра. У 2021-м паўабаронца аддаваўся ў арэнду «Арсеналу».

У гэтым сезоне Дані забіў 1 мяч і аддаў 9 галявых у 45 матчах.

Падрабязная статыстыка цэнтрхава тут.