Усе навіны

Трэнер «Жалезнічара» Башыч: «Мінскае «Дынама» – вялікі клуб з вялікімі традыцыямі. Аднак ЧБ ужо не тая ліга, што два гады таму»

21 чэрвеня, 18:56

Галоўны трэнер «Жалезнічара» Нермін Башыч пракаментаваў будучыя матчы з мінскім «Дынама» ў першым кваліфікацыйным раундзе Лігі канферэнцый.

«Нам дастаўся вельмі якасны супернік, які зараз лідзіруе ў сваім чэмпіянаце. Яны на першым месцы і, безумоўна, заслугоўваюць увагі. Гэта вялікі клуб з вялікімі традыцыямі, з іншага боку, зараз вельмі складана даваць адзнакі.

«Чэмпіянат Беларусі – гэта ўжо не тая ліга, не той клуб, што два гады таму, шмат замежнікаў з'ехала з гэтай краіны. Добра, што матч у адказ яны будуць гуляць не дома, а на нейтральным полі, засталося паглядзець дзе. Мяркую, што нам трэба добра падрыхтавацца. Нам трэба падысці да матчу з халоднай галавой і гарачым сэрцам. Трэба патрапіць у правільны тонус, для выступу ў Еўропе. Нам трэба быць дысцыплінаванымі, быць тактычна якасным і проста памятаць, што ў еўракубках вырашае кожная дробязь».

«Вельмі важна тое, што мы смелыя, мы хочам верыць, што можам зрабіць цуд», – сказаў Башыч.