Усе навіны

ЗША прыме клубны чэмпіянат свету-2025 з удзелам 32 каманд

23 чэрвеня, 20:50

Першы клубны чэмпіянат свету ў новым фармаце пройдзе ў ЗША, паведамляе афіцыйны сайт ФІФА.

Турнір пройдзе ў 2025 годзе. У ім прымуць удзел 32 каманды. ЗША таксама стануць адным з гаспадароў ЧС-2026 разам з Мексікай і Канадай.

Расклад турніру будзе вызначаны пазней. Таксама пакуль не паведамляецца, у якіх гарадах ён пройдзе.

У апошнім клубным чэмпіянаце свету ўдзельнічала 7 каманд.