Усе навіны

Анхель Дзі Марыя: «Найлепшае, што адбылося ў маёй кар'еры – гульня з Месі»

29 чэрвеня, 09:23

Паўабаронца зборнай Аргенціны Анхель Дзі Марыя падзяліўся меркаваннямі пра Ліянеля Месі.

«Калі гном (мянушка Месі – Tribuna.com) спакойны – ведаеш, што ўсё будзе добра. Ён – найлепшы ў гісторыі. Ты кідаеш у яго камень, а ён яго спыняе, ён вырашае ўсе праблемы.

Найлепшае, што адбылося са мной у маёй кар'еры – гуляць з ім, у зборнай і ў клубе. Ведаў, калі ён прыйдзе ў «ПСЖ», я не буду гуляць, але мне было абыякава. Правесці з ім год, трэніравацца разам, бачыць яго кожны дзень, жартаваць над ім – было найлепшае, што магло адбыцца», – сказаў Дзі Марыя для TV Pública.

Дзі Марыя на працягу кар'еры таксама гуляў разам з Крышціяну Раналду ў «Рэале» з 2010 па 2014 год.