Усе навіны

Кавалёнак трапіў да «сiлавiкоў» не праз футбалістаў «Нёмана»

30 чэрвеня, 08:27

Як стала вядома «Трыбуне» спартовы дырэктар «Нёмана» Дзмітры Кавалёнак, які быў затрыманы 28 чэрвеня, трапіў да сілавікоў Лукашэнкі не праз футбалістаў гродзенскай каманды, як пра гэта паведамлялі рэжымныя сілавыя структуры.

Як «Трыбуна» змагла даведацца ад некалькіх не звязаных адна з адной крыніц, Дзмітрыя паважаюць усе супрацоўнікі, гульцы і трэнеры клуба, і за яго межамі стаўленне такое ж. Як распавялі суразмоўцы Tribuna.com, пасля гульні з «Баранавічамі» ўся дэлегацыя «Нёмана» заставалася ў шоку ад таго, што здарылася з функцыянерам.

Прычым крыніцы не ведаюць дакладнага адказу, чаму Кавалёнка затрымалі. Але ў тое, што спартдыра «здаў» нехта з яго атачэння, суразмоўцы таксама не асабліва вераць. Самая лагічная версія затрымання спартовага дырэктара – да яго проста дайшла чарга: функцыянер відавочна знаходзіцца ў рэжымных спісах непажаданых з 2020-га.