Усе навіны

«Чэлсі» хоча набыць фулбека «Саўтгемптана» Ліўрамента, якога лонданцы 2 гады таму прадалі за 6 млн еўра

4 ліпеня, 11:13

«Чэлсі» мае намер вярнуць у каманду правага абаронцу Ціна Ліўрамента, які зараз выступае за «Саўтгемптан». Пра гэта паведамляе Daily Mail.

Лонданцы 20-гадовага футбаліста летам 2021 года за 6 мільёнаў еўра. Цяпер «Саўтгемптан» ацэньвае англічаніна ў 38 мільёнаў фунтаў і ўжо адхіліў прапанову «Ньюкасла», якая не адпавядала гэтай суме.

Пры гэтым «Чэлсі» у выпадку трансферу гатовы пакінуць Ліўрамента ў арэндзе ў «Саўтгемптан» яшчэ на сезон.