Усе навіны

Былы брамнік «Крумкачоў» Касцюкевіч пра канфлікт Гарнака і Савіцкага: «Бяскрыўдны жарт, за які людзі зараз гатовы проста разарваць любога»

9 ліпеня, 10:50

Былы брамнік «Крумкачоў» Яўген Касцюкевіч з нагоды інцыдэнту са сваім экс-аднаклубнікам і цяпер каментатарам Міхаілам Гарнаком, які ў эфіры сказаў, што футбалісту «Нёмана» Паўлу Савіцкаму варта «папрацаваць са сваім тварам, бо рана ці позна гэты твар будзе стаяць ля крамы».

Касцюкевіч запісаў відэа, у якім сядзіць ля крамы і трымае лісты з футбалістамі з «чорнага спісу» Мінспорту Лукашэнка.

«Давай, б#### [абраза], сачы, с### [абраза], за тварам, інакш ты пойдзеш у краму, будзеш там празябаць сваё ####### [кепскае] жыццё. Збярыся. Збярыся.

Калі б я сачыў за сваім тварам, я б да гэтага часу гуляў у вышэйшай лізе, можа быць, забіваў, але, на жаль, я за ім не сачыў і апынуўся каля крамы. Як вы разумееце, гэта ўсяго толькі на ўсяго жарт. Гэта бяскрыўдны жарт, за які людзі ў цяперашняй сітуацыі гатовы проста разарваць любога. А калі вашых жа людзей пазбаўляюць футбола, вашых улюбёнцаў проста знішчаюць, вы проста маўчыце. Дык, можа, давайце знойдзем нейкую вось гэтую нітку дабра. Не будзем з кожнай нагоды знішчаць саміх сябе. Проста навучыцеся смяяцца з сябе. Гэта ж так проста. Перастаньце шукаць толькі негатыў.

Таму, хлопцы, будзьце дабрэйшыя адзін да аднаго, і ў нас можа быць усё атрымаецца. Міру ўсім і вам, хлопцы, з Гродна», – сказаў Касцюкевіч.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты. Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.