Усе навіны

Бахар вярнуўся ў мінскае «Дынама»

10 ліпеня, 12:27
2

Паўабаронца Іван Бахар працягне кар'еру ў мінскім «Дынама».

Апошнім клубам, дзе выступаў 25-гадовы хаўбек быў ізраільскі «Іроні» з Кірʼян-Шмоны (Д1) – 14 матчаў, 2 галы.

Для Бахара гэта другі заход у склад «Дынама». Раней паўабаронца выступаў за мінчан у сезонах 2020, 2021 і 2022. Паўабаронца правёў ва ўсіх турнірах 84 матчы, адзначыўся 23 мячамі, аддаў 11 выніковых перадач.

Нагадаем, што Бахар з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста.