Усе навіны

Вайцяховіч дапамог «Вернаму» ўзяць ачко ў матчы з «Хальмстадам»

15 ліпеня, 18:01

Беларускі брамнік «Вернаму» Філіп Вайцяховіч дапамог свайму клубу ўзяць ачко ў матчы з «Хальмстадам» (2:2).

Беларус правёў увесь матч і прапусціў два мячы. У гэтым сезоне брамнік згуляў у асноўным складзе шэсць матчаў, прапусціў сем мячоў, а таксама аформіў два «сухія» паядынкі.

«Вернаму» з 16 ачкамі займае 11 месца ў чэмпіянаце Швецыі.