Усе навіны

Трэнер «Крылаў Саветаў» Асінькін: «Карпіцкі – наша будучыня. У Беларусі ў яго ўжо дастаткова матчаў і галоў»

23 ліпеня, 11:56

Галоўны трэнер «Крылаў Саветаў» Ігар Асінькін ацаніў першую гульню беларускага нападаючага Ягора Карпіцкага за каманду ў РПЛ.

«Карпіцкі – гэта наша будучыня. У нас ёсць траўмы нападаючых, і гэта для яго добры шанц праявіць сябе, паспрабаваць на іншым узроўні ў прэм'ер-лізе. У Беларусі ў яго ўжо дастаткова – і матчаў, і галоў.

[У матчы з «Ахматам»] у яго быў вельмі добры момант – на жаль, ён яго не рэалізаваў. Але, думаю, яго галы прыйдуць. У яго для гэтага ёсць усё», – сказаў Асінькін.

Нагадаем, Карпіцкі выйшаў у стартавым складзе на матч стартавага тура чэмпіянату Расіі з «Ахматам» (2:1). Яго замянілі на 46-й хвіліне.