Усе навіны

Хендэрсан падпісаў 3-гадовы кантракт з «Аль-Ітыфак»

26 ліпеня, 18:22

Неўзабаве капітан «Ліверпуля» Джордан Хендэрсан афіцыйна стане гульцом саудаўскага «Аль-Ітыфака», паведамляе Фабрыцыа Рамана. Англічанін ужо прыбыў у Харватыю, дзе «Аль-Ітыфак» рыхтуецца да новага сезону. Са сваім будучым клубам Джордан падпісаў кантракт на тры гады. У новай камандзе Хендэрсан будзе гуляць пад кіраўніцтвам былога партнёра па «Ліверпулю» Стывена Джэрарда. У складзе «Ліверпуля» Хендэрсан правёў больш за 12 гадоў. За гэты час 33-гадовы паўабаронца адыграў 492 матчы ва ўсіх турнірах, у якіх забіў 39 галоў і аддаў 74 асістам. У ролі капітана каманды Джордан прывёў мерсісайдцаў да перамог у Лізе чэмпіёнаў, АПЛ, абодвух унутраных кубках і клубным чэмпіянаце свету.