Усе навіны

Хендэрсан абвясціў аб сыходзе з «Ліверпуля»

26 ліпеня, 22:32

Паўабаронца «Ліверпуля» Джордан Хендэрсан абвясціў аб сыходзе з клуба. «Апошнія 12 гадоў цяжка апісаць словамі, а яшчэ цяжэй разьвітацца. Я заўсёды буду «чырвоным», пакуль не памру. Дзякуй табе за ўсё. Ты ніколі не будзеш хадзіць адзін», - напісаў футбаліст. Разам з «Ліверпулем» Джордан выйграў Прэм'ер-лігу, Лігу чэмпіёнаў, клубны чэмпіянат свету, Суперкубак УЕФА, Суперкубак Англіі, Кубак англійскай лігі і Кубак Англіі. На яго рахунку 39 галоў і 74 галявыя перадачы ў 492 матчах. Наступным клубам 33-гадовага англічаніна стане «Аль-Ітыфак». Клуб пакуль не аб'яўляў аб трансферы Хендэрсана, але ён ужо трэніруецца з камандай.