Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Самае галоўнае – вынік матча з АЕКам пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» у барацьбе»

28 ліпеня, 08:39

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падвёў вынікі першага матча з АЕКам (2:3) у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.

– Рана казаць пра матч у адказ. Самае галоўнае, што па выніку першага супрацьстаяння мы ў гульні.

У другім матчы на першы план выйдуць стратэгія, тактыка, плюс, вядома, умовы надвор'я: гэта Кіпр, усе ўсё выдатна разумеюць. Там зараз БАТЭ гуляў, ведаем у іх, наколькі гэта цяжка пераносіцца.

Паўтараю, самае галоўнае – вынік гэтага матчу пакінуў нас у барацьбе. Трэба думаць, верыць у гэта і нават не сумнявацца, што ў нас усё атрымаецца.

З кіпрскім надворʼем, вядома, мясцовым лягчэй будзе выступаць. Але вынік абавязвае нас ісці наперад, забіваць – выдатна гэта разумеем, ад гэтага будзем адштурхоўвацца пры выбары стратэгіі, тактыкі на матч. Яшчэ дастаткова дзён у нас, каб добра гэта абдумаць і данесці да хлопцаў, як мы хочам гуляць, – сказаў Молаш.