Усе навіны

Рая аддае перавагу «Арсеналу» нягледзячы на цікавасць «Баварыі»

31 ліпеня, 17:26

«Арсенал» звязаўся з асяроддзем галкіпера «Брэнтфарда» Давіда Раі, каб узгадніць з гульцом асабістыя ўмовы, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

27-гадовы іспанец аддае перавагу лонданскаму клубу, нягледзячы на цікавасць «Баварыі».

Ключавым момантам стануць перамовы з самім «Брэнтфардам», які заўсёды хацеў за гульца 40 млн фунтаў.

Раней паведамлялася, што мюнхенцы прапаноўвалі «пчолам» арэнду з правам выкупу, але і клуб, і сам гулец адмовіліся ад такога варыянту.