Усе навіны

«Манчэстэр Юнайтэд» падпісаў новы 10-гадовы кантракт з Adidas і па чутках запрацуе не менш за 900 млн фунтаў

31 ліпеня, 19:27
1

«Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў аб падпісанні новага кантракту са сваім тэхнічным спонсарам кампаніяй Adidas.

Новае доўгатэрміновае пагадненне разлічана на 10 гадоў.

Паводле інфармацыі Джэймса Дакера, манкуніянцы запрацуюць не менш за 900 млн фунтаў стэрлінгаў за ўвесь тэрмін, што будзе рэкорднай сумай для англійскай Прэм'ер-лігі.

Нагадаем, бакі аднавілі супрацоўніцтва ў сезоне 2015/16, да гэтага Манчэстэрскі клуб з пачатку 2000-х спансаваў Nike.