Усе навіны

Гансалу Рамуш блізкі да пераходу ў «ПСЖ»

3 жніўня, 09:58

Нападаючы «Бенфікі»» Гансалу Рамуш можа стаць гульцом «ПСЖ», паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана.

Указана, што бакі вельмі блізкія да пагаднення. Французскі клуб гатовы аддаць за гульца 80 мільёнаў еўра з улікам бонусаў. Парыжане ўжо ўзгаднілі з гульцом кантракт да 2028 года.

Рамуш трапіў у акадэмію «Бенфікі» у 12-гадовым узросце. За дарослую каманду правёў 106 матчаў, забіўшы 41 гол і аддаў 16 асістаў.

22-гадовы партугалец можа стаць ужо 10-м навічком «ПСЖ» гэтым летам і 6-м, за якога заплацілі грошы.