Усе навіны

«Тотэнхэм» павінен да паўночы вызначыцца, ці будзе прадаваць Кейна ў «Баварыю»

4 жніўня, 16:37

Сённяшні дзень з'яўляецца вырашальным у патэнцыйным трансферы Гары Кейна з «Тотэнхэма» ў «Баварыю».

Паводле інфармацыі The Telegraph «Баварыя» ўстанавіла дэдлайн, да якога «Тотэнхэм» павінен прыняць або адхіліць апошнюю прапанову мюнхенцаў. Чэмпіён Германіі будзе чакаць да паўночы. Калі «Тотэнхэм» так і не пагодзіцца прадаваць Кейна, то «Баварыя» будзе разглядаць альтэрнатыўныя варыянты на пазіцыю цэнтральнага нападніка.

Для самога футбаліста адмова будзе азначаць, што ён павінен дапрацаваць свой кантракт з «Тотэнхэмам», пасля чаго можа пакінуць клуб на правах вольнага агента. Дзеючы кантракт гары са «шпорамі» разлічаны да канца наступнага сезону.

Пакуль незразумела, як Дэніэл Леві паставіцца да таго факту, што яму паставілі ўльтыматум. Зрэшты, у Мюнхенскім клубе ёсць «асцярожная ўпэўненасць», што набыць Кейна ўсё ж атрымаецца. Галоўны трэнер «Баварыі» Томас Тухель спадзяецца ўбачыць англічаніна ў сваёй камандзе да наступнай суботы, калі яго падапечныя будуць супрацьстаяць «Лейпцыгу» ў Суперкубку Германіі.